Улады Хабараўска паведамілі пра «мініраванне» ўсіх школ горада
Паліцыя і спецслужбы правяраюць 70 хабараўскіх школ пасля ананімных паведамленняў пра «мініраванне», частка школьнікаў адпушчаная дахаты.
Ва ўсіх школах Хабараўска ў панядзелак, 5 красавіка, адмянілі заняткі ў першую змену з-за ананімных паведамленняў аб магчымай наяўнасці выбуховых прылад у навучальных установах, паведаміла адміністрацыя горада. Дакладная колькасць эвакуяваных вучняў і настаўнікаў на момант публікацыі заставалася невядомай.
Паліцыя і спецслужбы правяраюць усе 70 адукацыйных устаноў. Частка школьнікаў адпушчаная дахаты, частка будзе чакаць завяршэння праверак, удакладніў начальнік аддзела гарадскога ўпраўлення адукацыі Аляксей Собалеў.
Гэта не першы выпадак «мініравання» дзясяткаў навучальных устаноў на Далёкім Усходзе. Так, 8 лютага падобныя інцыдэнты прывялі да адмены заняткаў ва ўсіх школах Краснаярска і двух гарадах Краснаярскага краю, у 149 школах Сахалінскай вобласці, шэрагу адукацыйных устаноў Амурскай вобласці і Прыморскага краю.
dw.com