Улады Пецярбурга шукаюць украінцаў у гарадскіх гатэлях

У Пецярбургу ўлады збіраюць інфармацыю пра грамадзян Украіны, якія жывуць у гатэлях горада. Запыт з просьбай даць такія звесткі атрымалі кіраўнікі гатэляў.

fm2m4__xeaan2bg.jpg


Адзін з прыблізна 400 адрасатаў ліста падзяліўся атрыманым дакументам з тэлеграм-каналам «Ротонда».
Вядома, што сярод адрасатаў як буйныя гатэлі, так і невялікія хостэлы.
Такі ж ліст атрымала крыніца журналіста «Эхо Москвы» Арсенія Весніна сярод гатэльераў.
«Настоящее Время» пераканалася, што ў Весніна і «Ротонды» розныя крыніцы, а таксама праверыла мета-звесткі (схаваныя характарыстыкі) урадавага ліста. З іх вынікае, што ліст напісалі 2 сакавіка 2022 г. ва ўстанове «Smolny» (у Смольным палацы знаходзіцца ўрад Санкт-Пецярбурга).
«Настоящее Время» паспрабавала дазваніцца ў гарадскі камітэт па справах турызму, але там не адказалі.
На пытанне «Ротонды», навошта ўладам гэтыя звесткі, кіраўнік пецярбурскага камітэта па справах турызму Сяргей Карнееў не адказаў. Пачуўшы пытанне, ён спыніў размову, паведамляе тэлеграм-канал.
Паводле перапісу 2010 года, 64 тысячы жыхароў Пецярбурга вызначалі сябе як украінцы.