Улады Рыма хочуць забараніць турыстам спыняцца каля знакамітага фантана Трэві
Такое рашэнне прынята з-за выпадкаў вандалізму.

Фантан Трэві. Ілюстрацыйны здымак
Шматлікія турысты часта сядзяць на лесвіцах фантана з ежай, апускаюць ногі ў ваду, а нядаўна двое турыстаў распрануліся дагала і плавалі ў фантане. Таксама мэрыя можа ліквідаваць каля фантана фургоны, якія прадаюць ежу і напоі і некаторыя сувенірныя стэнды.
Па павер'ях, чалавек, які кінуў у фантан манетку правай рукой, стоячы спіной, абавязкова вернецца ў Рым яшчэ раз. У мінулым годзе турысты накідалі ў фантан амаль паўтара мільёна еўра.
Паводле «Эхо Москвы»