У цэнтры Рыма адбыўся выбух

У цэнтры Рыма ў пятніцу, 12 мая, адбыўся выбух, паведамляюць італьянскія СМІ са спасылкай на паліцыю.

Выбух адбыўся ля паштовага аддзялення на рымскай вуліцы Мармората (архіўнае фота GOOGLE STREET VIEW)

Выбух адбыўся ля паштовага аддзялення на рымскай вуліцы Мармората (архіўнае фота GOOGLE STREET VIEW)

 Адзначаецца, што ахвяр і пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

Па дадзеных інфармагенцтва АНСА, выбух адбыўся ля ўваходу ў паштовае аддзяленне. Таксама паведамляецца, што ў выніку пашкоджаны прыпаркаваны побач аўтамабіль.

Агенцтва сцвярджае, што ў дзеянне было прыведзена самаробнае выбуховае прыстасаванне, закладзенае паміж дзвюма машынамі. Пакуль не вядома, хто і навошта яго заклаў.

У сваю чаргу, тэлеканал “RAI News” сцвярджае, што, па словах відавочцаў, выбухаў было два. У паліцыі тэлеканалу заявілі, што цалкам кантралююць сітуацыю.

Паводле ВВС