У Мексіцы выбухнуў склад з піратэхнікай, 14 загінулых
У Мексіцы 14 чалавек загінулі і 22 параненыя ў выніку выбуху піратэхнікі. Пра гэта паведамляе The Independent са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка.
Выбух адбыўся вечарам 8 мая ў сельскай мясцовасці ў штаце Пуэбла. Арганізатары фестывалю запусцілі піратэхнічную ракету на вуліцы, яна ўпала на дах дома і выбухнула.
"Група людзей жыла ў доме, дзе захоўвалася піратэхніка для фестываляў. Феерверк быў запушчаны кімсьці на вуліцы і прызямліўся на іншы феерверк, гэта выклікала выбух, які разбурыў дом", — цытуе Reuters заяву ўрада Пуэбла.
Дом быў разбураны і дзевяць чалавек загінулі, яшчэ трое памерлі ў бальніцы.