Улады Венесуэлы напярэдадні Калядаў канфіскавалі 4 млн цацак
Венесуэльская паліцыя арыштавала двух менэджараў кампаніі Kreisel, якая займаецца імпартам дзіцячых цацак.

Ілюстрацыйнае фота
Яны абвінавачваюцца ў спекуляцыі (гэта значыць закупцы тавару па нізкай цане з мэтай продажу па больш высокай), а таксама ў тым, што яны прытрымлівалі цацкі на сваіх складах у напярэдадні Калядаў для стварэння ажыятажнага попыту, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Па дадзеных Агенцтва па абароне правоў спажыўцоў Венесуэлы Sundde, у кампаніі было канфіскавана агулам чатыры мільёны цацак.

Мільёны канфіскаваных цацак ахоўвае нацыянальная гвардыя Венесуэлы
Цяпер яны будуць прададзеныя па больш нізкай цане.
У заяве Sundde гаворыцца, што агенцтва не дазволіць «эканамічным злачынцам» пазбавіць венесуэльскіх дзяцей цацак.
На мінулым тыдні ўрад Венесуэлы загадаў прыватным кампаніям у напярэдадні Калядаў панізіць цэны на цэлы шэраг тавараў.
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура часта абвінавачвае прыватны бізнэс у тым, што менавіта той нясе адказнасць за эканамічны крызіс у краіне.