Цуд на Каляды для дзіцячага хоспіса
Ці задумваліся вы калі-небудзь аб тым, як часта падапечныя Беларускага дзіцячага хоспіса наведваюць замежныя краіны? Ці пра тое, як можна падарыць ім свята?
![f425bd8861c13f6cd6a87a94f049.jpeg f425bd8861c13f6cd6a87a94f049.jpeg](/img/v1/userfiles/images/f425bd8861c13f6cd6a87a94f049.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На платформе talaka ідзе збор сродкаў на тое, каб зладзіць навагодняе свята для падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса і адправіць іх у казачнае падарожжа па Каляднай Еўропе. Гэтая ідэя нарадзілася ў двух сяброў: Аляксандра Дзмітрыева і Валянціна Дашкевіча.
Кожны з жыхароў дзіцячага хоспіса мае невылечнае захворванне. Але гэта не замінае ім марыць пра прыгоды, падарожжы і верыць у цуды. Падапечныя Беларускага Дзіцячага хоспіса — асаблівыя дзеці. У іх няма магчымасці наведваць замежныя краіны. Гэта звязана, як з фізічнымі абмежаваннямі, так і з матэрыяльнымі.
Менавіта таму першапачаткова праект «Казку дзецям» здаўся нязбытнай марай. Тым не менш, пасля кансультацыі з лекарамі, вызначыліся рэальныя кандыдаты на паездку: Кукрыш Раман, Гоцк Ганна, Тарасевіч Вікторыя, Галіноўская Кацярына, якіх будуць суправаджаюць іх мамы. Усяго восем чалавек.
Ініцыятыўнай групе гэтага праекта ўжо шмат чаго атрымалася дамагчыся: авіякампанія «Белавія» гатовая перавезці групу падапечных з суправаджаючымі (8 пасажыраў) па маршруце Мінск - Будапешт - Мінск з 22 па 25 снежня па спецыяльным кошце.
Гатэль InterContinental у Будапешце (Budapest Apaczai Csere J. U. 12-14) прадаставіць нумары на бязвыплатнай аснове, а таксама забяспечыць трансфер і экскурсійную праграму.
Амбасада Венгрыі гэтак жа бязвыплатна прадастаўляе візы.
Такім чынам, асноўная затратная частка зараз гэта набыццё квіткоў — 1 200 еўра. Гэтую суму трэба сабраць, каб паспець выкупіць квіткі не пазней, чым за 7 дзён да вылету, то бок, да 15 снежня.
Вы можаце дапамагчы праекту «Казку дзецям»!
1. Пры дапамозе SMS-паведамлення для абанентаў МТС і Life
Адправіць паведамленне на нумар 553 з тэкстам: «515 прабел Казка прабел сума»Напрыклад: 515_Сказка_10* Сума будзе спісаны з балансу мабільнага тэлефона
2. Зрабіць ахвяраванне ў сістэме плацяжоў «АРІП»:1. Раздзел «Ахвяраванні, дабрачыннасць»2. Беларускі дзіцячы хоспіс3. На бягучую дзейнасцьІ не забывайце рабіць пазнаку «Казка»!
Усе сабраныя сродкі пойдуць на куплю авіяквіткоў!
Сачыць за навінамі праекту можна праз суполку ў "укантакце".
#СказкуДетям ці #FairytaleForChildren!