Лепшыя калядныя рэкламы 2016 года (відэа)

На YouTube сусветныя кампаніі апублікавалі свае рэкламныя ролікі, прымеркаваныя да калядных святаў.

thumb2_ugrywku_podarku_podarynku_plyuwevyu_muwka_rozhdestvo.jpg


Кароткія відэа ў асноўным прысвечаны сям'е, дзецям і адносінам паміж блізкімі людзьмі.
Напрыклад,  кампанія Apple у навагодняй рэкламе нагадвае, што кожнаму хочацца свята, нават калі ён пачвара. І заадно дэманструе аб'яднаўчую сілу сваіх гаджэтаў. У роліку зняўся сам монстар Франкенштэйн.


Польскі інтэрнэт-супермаркет Allegro распавядае, чаму напярэдадні свята важна ведаць замежныя мовы.


Брытанская сетка супермаркетаў Sainsbury's зняла ролік пра тое, што лепшы падарунак на святы — гэта час, праведзены з блізкімі.


Разам з тым узгадаем і леташні ролік Sainsbury's з коткай Мог — гераіняй дзіцячых кніг у Брытаніі.


Сумны ролік ад Alzheimer's Research:


Вяртанне дахаты на Каляды ад аэрапорта Хітроў


І напрыканцы - ролік сеткі John Lewis: