Выцінанка: час упрыгожваць вокны
Выцінанка зноў становіцца моднай. Акрамя даніны традыцыям, гэта яшчэ і танны спосаб упрыгожыць прастору і стварыць святочны настрой напярэдадні Калядаў і Новага года.
У інтэрнэце зараз лёгка знайсці самыя разнастайныя шаблоны для сняжынак з паперы. Мы прапануем вам зрабіць выцінанкі для зімовых вокнаў па трафарэтам, распрацаваным прафесійнай беларускай мастачкай і народным майстрам выцінанкі Вольгай Палуніца.
Як рабіць: раздрукуйце квадрат на неабходны памер паперы, складзіце па лініях згіну (шэрыя) і выражце па контору (чорныя лініі).
А каб ужо зусім разабрацца, паглядзіце майстар-клас Вольгі па ўпрыгожванню вокнаў: