Урад Германіі: наяўнасць яду з групы «Навічок» у арганізме Навальнага пацвердзілі лабараторыі з Францыі і Швецыі

Як растлумачылі ў Берліне, узоры, узятыя ў Навальнага, былі накіраваныя ў гэтыя дзве краіны для правядзення незалежнага расследавання. Акрамя гэтага ўзоры таксама накіраваныя ў Арганізацыю па забароне хімічнай зброі, якая правядзе сваё даследаванне.

755998043237405.jpg

Першапачаткова наяўнасць слядоў атруты з групы «Навічок» у арганізме Навальнага паказалі даследаванні, зробленыя ў спецыяльнай лабараторыі Бундэсвера.
Улады Расіі афіцыйна сцвярджаюць, што аналізы, зробленыя ў Омску, не паказалі наяўнасці ў арганізме Навальнага атрутных рэчываў. Крыніцы «Медузы», аднак, распавядалі, што ў Омску ў палітыка была «выразная карціна атручвання», таму яму ўкалолі атрапін яшчэ калі ён знаходзіўся ў машыне хуткай дапамогі.
Нямецкія выданні Die Zeit і Der Spiegel са спасылкай на крыніцы пісалі, што Навальны быў атручаны новай, больш моцнай версіяй «Навічка», пра выкарыстанне якой раней не было вядома. Па дадзеных выданняў, яго атрутнікі разлічвалі, што палітык памрэ ў самалёце.
meduza.io