Аляксей Навальны апублікаваў першы пост пасля выхаду з комы
«Я яшчэ амаль нічога не ўмею, але вось учора здолеў цэлы дзень дыхаць сам», — напісаў галоўны расійскі апазіцыянер.
![pic_8d287f0ec837b82dd2ab1bc66a1d46a1.png pic_8d287f0ec837b82dd2ab1bc66a1d46a1.png](/img/v1/images/pic_8d287f0ec837b82dd2ab1bc66a1d46a1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Абудзіўшыся пасля працяглай комы, вядомы расійскі апазіцыянер запосціў у сацсеткі першае фота, паведамляе lenta.ru.
На здымку Аляксей Навальны сядзіць на бальнічным ложку разам з роднымі. «Я яшчэ амаль нічога не ўмею, але вось учора здолеў цэлы дзень дыхаць сам», — адзначыў ён у каментары.
Лякуецца Навальны ў Германіі, куды быў экстранна дастаўлены 22 жніўня з Томска. Справы ідуць добра, і расійскі пацыент берлінскай клінікі «Шарытэ» ўжо плануе вярнуцца на радзіму.
Аляксей Навальны адчуў сябе кепска 20 жніўня падчас пералёта з Масквы ў Томск. Нямецкія ваенныя таксіколагі па выніках даследавання выявілі ў яго арганізме сляды рэчыва з групы «Навічок».