Лукашэнка і Пуцін у Сочы дамовіліся пра крэдыт для Беларусі

Расія прадаставіць Беларусі дзяржаўны крэдыт у 1,5 млрд долараў, заявіў Уладзімір Пуцін у панядзелак на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

photo_2020_09_14_15_54_54.jpg

«Мы дамовіліся аб тым, што Расія прадаставіць Беларусі ў гэты складаны момант дзяржаўны крэдыт [у памеры] 1,5 млрд долараў, і мы гэта выканаем. Зараз, наколькі вядома, нашы міністры фінансаў вядуць на гэты конт працу на прафесійным узроўні», — цытуе Пуціна tass.ru.

Жыхары Беларусі павінны разабрацца ў сітуацыі, якая склалася самі, без падказак звонку, дадаў расійскі кіраўнік.
«Вы паступілі вельмі прыстойна, па-чалавечы, дзякую ўсім, да таго, каб падтрымаць нас у гэты поствыбарчы час. Я вас падрабязна паінфармую пра тое, што адбываецца ў нас у Беларусі, дакладней у Мінску. Галоўнае — гэта не пераходзіць чырвоную рысу, пакуль ніхто гэтыя лініі не парушаў.
Урокі трэба здабываць з усіх падзей і мы гэты ўрок вытрымалі. Вы паказалі, што беларускія межы — гэта межы Саюзнай дзяржавы і нікому не дазволена бразгаць там зброяй», — сказаў падчас сустрэчы Лукашэнка.