Урад РФ забараніў вывазіць з краіны маскі, бахілы і вату

Расейскі ўрад прыняў рашэнне ўвесці часовую забарону на вываз з краіны медычнай прадукцыі – у тым ліку, масак, рэспіратараў, касцюмаў хімічнай абароны, бахілаў і бінтоў. Адпаведнае рашэнне апублікаванае на сайце ўраду РФ, піша Белсат

8134499436.jpg

Адзначаецца, што рашэнне аб абмежаванні вывазу медычнай прадукцыі прынятае «у мэтах абароны інтарэсаў расейскіх грамадзянаў». Забарона на вываз будзе дзейнічаць да 1 чэрвеня.
У прыватнасці, у лік забароненых для вывазу тавараў увайшлі: медычныя пальчаткі, халаты, камбінезоны, рэспіратары, бахілы, маскі, бінты, вата, марля, касцюмы хімічнай абароны і супрацьчумныя касцюмы.
У пастанове ўраду тлумачыцца, што забарона на вываз гэтай прадукцыі не тычацца міжнароднай гуманітарнай дапамогі, а таксама «вывазу фізічнымі асобамі для асабістага выкарыстання».