Усе рэгіёны Расіі ўхвалілі папраўкі ў Канстытуцыю за два дні. Гэта рэкорд
Усе рэгіянальныя заканадаўчыя сходы Расіі падтрымалі ўнясенне ў Канстытуцыю РФ паправак, якія апроч іншага дазваляюць цяперашняму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну абнуліць свае прэзідэнцкія тэрміны і зноў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.
На гэта ў рэгіянальных парламентаў сышло ўсяго два дні — і гэта рэкорд. Падчас папярэдніх змяненняў Канстытуцыі працэс займаў значна больш часу.
Да гэтага змены ў расійскую Канстытуцыю ўносіліся тройчы — адзін раз у 2008 годзе і два разы — у 2014. У кожным выпадку памiж зацвярджэннем дакумента Саветам Федэрацыі і завяршэннем галасавання ў рэгіёнах праходзіла не менш за два тыдні.
Паводле www.bbc.com