Увесь свет сёння сочыць за сітуацыяй у аўстралійскім Сіднэі
Там узброены мужчына ўзяў у закладнікі наведвальнікаў адной з кавярняў у цэнтры горада. У палоне, па розных звестках, знаходзяцца ад 20 да 40 чалавек. Зараз з тэрарыстам вядуць перамовы.
Злачынца ўварваўся ў памяшканне кавярні Lindt Chocolat Café каля 10 раніцы па мясцовым часе. Установа размешчана на цэнтральнай плошчы Марцін-Плэйс. Паліцыя эвакуявала людзей з
суседніх будынкаў, у гэтым раёне зараз перакрыты рух транспарту, не працуе метро. Паветраную прастору таксама закрылі. Па звестках мясцовых СМІ, на тэрарысце можа быць замацаваны пояс смяротніка.
Закладнікі здолелі таксама паведаміць, што ў памяшканні ўстаноўлены два выбуховыя прыстасаванні, яшчэ дзве бомбы — за межамі кавярні. Шасцярым наведвальнікам удалося выбрацца з кавярні. Колькі чалавек
знаходзіцца ўсярэдзіне — дакладна невядома. Некалькіх чалавек
тэрарыст прымусіў устаць ў вітрыны і трымаць у руках чорны сцяг з надпісам на арабскай мове. Па наяўнай інфармацыі палонным пакуль не прычынілі шкоды, распавёў адзін з кіраўнікоў паліцыі Кэтрын
Бёрн.
Адно з патрабаванняў злачынца — перамовы з
прэм'ер-міністрам Тоні Эббаттам. У паліцыі гэтую інфармацыю не пацвердзілі. Сам кіраўнік урада заклікаў аўстралійцаў не панікаваць.
Праваахоўныя органы мяркуюць, што аперацыя па вызваленні закладнікаў можа зацягнуцца да аўторка.
Ёсць здагадкі, што мужчына, які захапіў закладнікаў, ісламіст. Пра гэта сказаў CNN, у прыватнасці, лідэр ісламскай абшчыны ў Сіднэі Джамаль Дауд.