Паліцыя вызваліла закладнікаў з кавярні ў Сіднэі
У Аўстраліі штурм сіднэйскай кавярні Lindt з закладнікамі, якія знаходзіліся там на працягу 16 гадзін, скончаны, перадае Associated Press са спасылкай на прадстаўнікоў паліцыі.

Як паведамляе Australia Today, чатыры чалавекі былі параненыя, сам захопнік — 49-гадовы выхадзец з Ірана Мэн Хэрон Моніс — забіты. Зрэшты, як адзначаюць у газеце, гэтая інфармацыя пакуль не пацверджана.