Узброеныя людзі ўзялі ў закладнікі 170 чалавек на Малі
Невядомыя ўзброеныя людзі захапілі закладнікаў у гатэлі Radisson у сталіцы Малі Бамака, унутры могуць знаходзіцца да 170 чалавек. Частку закладнікаў, якія здолелі працытаваць Каран, захопнікі адпусцілі.
Radisson Blu
Radisson Blu выкарыстоўваюць замежнікі, якія працуюць у сталіцы краіны. Гатэль знаходзіцца на захадзе ад цэнтра горада, а таксама непадалек ад раёна, дзе пражываюць замежнікі і дыпламаты, нагадвае Reuters.
«Вельмі рана раніцай пачалася стральба. Відавочна, што гэта не спроба захопу закладнікаў. Паліцыя ўжо тут, яны ачапілі тэрыторыю», — распавяла крыніца Reuters.
Унутры гатэля могуць знаходзіцца да дзесяці ўзброеных людзей, якія напалі на гатэль і выкрыквалі лозунгі на арабскай мове.
У гатэлі знаходзяцца як мінімум два параненых ахоўнікі, паведамляе агенцтва.
CNN удакладняе, што ў закладніках могуць знаходзіцца да 170 чалавек.
Карэспандэнт «Бі-бі-сі» паведамляе, што гатэль карыстаецца папулярнасцю сярод экспатаў, якія працуюць у сталіцы Малі.
Амерыканскае пасольства ў Бамако заклікала ўсіх грамадзян ЗША, у тым ліку і дыпламатаў, схавацца ў сховішчах.
У Малі з 2013 года знаходзяцца міратворцы ААН, якія былі накіраваныя ў краіну для процідзеяння ісламістам. Яны пагражалі, што рушаць на Бамако. У жніўні 2015 года 12 чалавек (сярод якіх апынуліся пяцёра малійскіх салдат) загінулі пры штурму гатэля ў Севары (горад у цэнтральнай частцы краіны).