Спецназ штурмуе гатэль у Малі, 80 закладнікаў вызваленыя

Па апошніх звестках, каля 80 закладнікаў вызваленыя з захопленага гатэля Radisson Blu ў сталіцы Малі Бамака.



2mali2.jpg

AFP

Узброеныя людзі напалі на гасцініцу, узяўшы ў закладнікі 170 чалавек. Па меншай меры трое закладнікаў былі забітыя. Спецназ Малі праводзіць штурм захопленага нападнікамі гатэля, паведамляе Бі-бі-сі.

                                                       

Французскія ўлады таксама накіравалі ў Малі элітны спецназ нацыянальнай жандармерыі.

Фатаграфія байцоў антытэрарыстычнага падраздзялення GIGN, якія адпраўляюцца ў Бамако, апублікаваная ў афіцыйным "Твітэры" жандармерыі.

Група ўмяшання Нацыянальнай жандармерыі (GIGN) была створана ў 1973 годзе. Яна налічвае ў агульнай колькасці каля 380 чалавек і лічыцца адным з найбольш эфектыўных антытэрарыстычных падраздзяленняў у свеце.

Сёння ўзброеныя людзі захапілі закладнікаў у гатэлі Radisson у сталіцы Малі Бамака, унутры могуць знаходзіцца да 170 чалавек. Двух закладнікаў, якія здолелі працытаваць Каран, захопнікі адпусцілі.