Ва Украіне была бактэрыялагічная вайна?
Кіеўская газета «Дзеркало тиждня» прыцягнула ўвагу ўкраінскіх гісторыкаў да незвычайнага факта, які, на думку журналістаў, паўплываў на гісторыю Украіны.
![Фота з сайта www.segodnya.ua Фота з сайта www.segodnya.ua](/img/v1/userfiles/images/15_main.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта www.segodnya.ua
Гутарка ідзе пра буйную эпідэмію тыфу, якая пракацілася па краю ў 1919 годзе.
Адной з ахвяр хваробы стала армія Украінскай Народнай Рэспублікі. Прычым тыф атакаваў жаўнераў у самы разгар іх наступу, кульмінацыяй якога быў захоп Кіева ў жніўні 1919-га. Аднак ужо праз месяц армія была фактычна паралізаваная хваробай.
Скончылася ўсё фактычнай капітуляцыяй найбольш баяздольных частак пятлюраўцаў. Пры гэтым сярод палякаў і чырвоных, якія змагаліся з войскамі УНР, такіх маштабаў хваробы чамусьці не было.
Загадка выглядае яшчэ больш таямнічай з улікам таго, што напярэдадні выбуху эпідэміі ў парыжскім інстытуце Пастэра адбыўся крадзеж. Невядомыя злодзеі скралі штамы тыфу.
«Такім чынам, тыф і надалей застаецца «вялікім невядомым» украінскай гісторыі. Наўрад ці знойдзецца разгадка, паколькі засталіся толькі сведчанні і статыстыка. Але і абысці тэму не атрымаецца — занадта шмат пытанняў, занадта сур'ёзныя наступствы», — рэзюмуе выданне.
Паводле ўкраінскай прэсы