Ва Украіне пракаментавалі патэнцыйнае закрыццё неба

«Нагадвае частковую блакаду».

ukraina_7.jpg

Украіна «не бачыць сэнсу» закрываць сваю паветраную прастору, заявіў Міхаіл Падаляк, дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага. Калі б украінскія ўлады на гэта пайшлі, сказаў чыноўнік Reuters, то гэта нагадвала б «частковую блакаду». У Міністэрстве інфраструктуры Украіны таксама пракаментавалі магчымае закрыццё неба над краінай.
«Самае галоўнае, што сама Украіна не бачыць сэнсу ў закрыцці паветранай прасторы. Гэта нонсэнс. І, на мой погляд, гэта нечым нагадвае частковую блакаду», — сказаў Падаляк.
Паводле яго слоў, рашэнні некаторых авіяперавозчыкаў «не маюць нічога агульнага з рашэннямі або палітыкай нашай дзяржавы».
У Міністэрстве інфраструктуры Украіны таксама пракаментавалі магчымае закрыццё неба над краінай.
«Інфармацыя аб закрыцці паветранай прасторы Украіны не адпавядае рэчаіснасці. Закрыццё паветранай прасторы — суверэннае права Украіны, адпаведнае рашэнне не прынята», — гаворыцца ў заяве.
У ведамстве паведамілі, што 13 лютага адбылася працоўная нарада па сітуацыі, прынятае рашэнне аб недапушчэнні далейшага пагаршэння сітуацыі. У міністэрстве падкрэслілі, што большасць авіякампаній працягваюць працу без якіх-небудзь абмежаванняў — 29 авіякампаній выконваюць рэйсы з 34 краін.
«Рынкі страхавых паслуг, а таксама рынкі капіталу ўразлівыя для інфармацыйнага поля. Разлічваем, што бліжэйшым часам сітуацыя стабілізуецца. Для гэтага Урад, Офіс Прэзідэнта і нашыя міжнародныя партнёры працуюць над сумеснымі рашэннямі. Пры неабходнасці дзяржава забяспечыць вяртанне ўсіх грамадзян Украіны з-за мяжы» — пракаментаваў міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў.
Напярэдадні аб адмене палётаў ва Украіну аб'явіла нідэрландская KLM. Сёння, 13 лютага, выданне «Страна.ua» паведаміла, што страхавальнікі рыхтуюцца аб'явіць аб адмове пакрываць страхавыя выпадкі пры палётах ва Украіну з 14 лютага. Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў дэпутат Вярхоўнай рады Аляксей Ганчарэнка.