Беларусаў прызыўнога ўзросту не будуць пускаць ва Украіну

Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе не толькі пра ўзрост тэрміновай службы (да 27), але і пра ўзрост "запаснікоў".

2020_03_02granica.jpg

Дзяржаўная памежная служба Украіны вырашыла не пускаць ва Украіну ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту з беларускім грамадзянствам. Абмежаванне часовае – на час беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў. Пра гэта @euroradio паведаміла абазнаная крыніца.
Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе не толькі пра ўзрост тэрміновай службы (да 27), але і пра ўзрост «запаснікоў».
Праблемы з перасячэннем мяжы Украіны ў беларусаў пачаліся ў другой палове тыдня. У некаторых выпадках не пускаюць ва Украіну і жанчын. Учора стала вядома пра адмову ва ўездзе для беларускага блогера і журналіста Мікіты Мелказёрава.