Ва Украіне спрабавалі падарваць цягнік, які вёз паліва з Беларусі
У Жытомірскай вобласці Украіны падарвалі чыгуначныя шляхі, па якіх рухаўся цягнік з бензінам і дызпалівам з Беларусі.

Цягнік з беларускага пасёлка Барбары накіроўваўся ва ўкраінскі горад Карасцень. Ён складаўся з 64 вагонаў з палівам. Выбух адбыўся пры праездзе перагону Сакорыкі-Бехі, паведамляе Служба бяспекі Украіны.
У выніку дэфармаваны чыгуначныя рэйкі і шпалы, ахвяраў няма.
На месцы здарэння працуе група з упраўленняў СБ Украіны, Нацыянальнай паліцыі ў Жытомірскай вобласці і супрацоўнікі выбуха-тэхнічнай службы.
У СБУ тое, што адбылося расцэньваецца як тэрарыстычны акт, распачатая крымінальная справа.
Паводле gomel.today