Ваенны парад у Вільні да Дня Узброеных Сіл (фотарэпартаж)
У Вільні 25 лістапада прайшоў вялікі вайсковы парад літоўскай арміі з удзелам саюзнікаў па NАТО.
Парад быў прымеркаваны да Дня Узброеных Сіл Літвы. Яго адзначаюць 23 лістапада — у гэты дзень 105 год таму, у 1918 годзе, літоўскі ўрад выдаў указ аб стварэнні войска, — але парад перанеслі на бліжэйшы выходны дзень.
У парадзе, які прайшоў апоўдні на праспекце Канстытуцыі, прымалі ўдзел каля 1400 вайскоўцаў, як літоўскіх, так і з іншых краін NАТО, і кала 100 адзінак вайсковай тэхнікі.
Можна было пабачыць шмат узбраенняў, якія сталі, на жаль, вельмі добра знаёмымі па зводках з Украіны: танкі «Леапард» ды «Абрамс», БМП «Брэдлі», «Мардэр», «Пума», самаходныя гаўбіцы PzH 2000 ды M109 «Паладзін», сістэму ПВО NASAMS, якая ўжо стала легендарнай, ды іншыя.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж.