Вар’яты. Дзярждума Расіі ў першым чытанні ўхваліла закон аб аўтаномным інтэрнэце

Краіну рыхтуюць да адключэння ад замежных сервераў.

_e1525426587470.jpg


Дэпутаты Дзярждумы ў першым чытанні ўхвалілі законапраект аб аўтаномнай працы расійскага сегмента інтэрнэту, паведамляе ТАСС.

Ініцыятарамі закона выступілі сенатары Андрэй Клішас, Людміла Бокава і дэпутат Андрэй Лугавы. Дакумент прадугледжвае стварэнне «нацыянальнай сістэмы даменных імёнаў», якая дапаможа забяспечыць стабільную працу Рунэту ў выпадку адключэння ад замежных сервераў.

Аўтары законапраекта адзначылі, што падрыхтавалі яго «з улікам агрэсіўнага характару <...> стратэгіі нацыянальнай кібербяспекі ЗША», якую прынялі ў верасні 2018 года.

7 лютага Клішас распавёў, што ўрад ухваліў пашпарт праекта «Інфармацыйная бяспека», у якім прадугледжаны 20 млрд рублёў на стварэнне аўтаномнага інтэрнэту ў Расіі.

Клішас і Бокава таксама ўнеслі ў Дзярждуму яшчэ два законапраекты, якія прадугледжваюць арышт за «відавочную непавагу» да дзяржавы і штрафы за фэйкавыя навіны ў інтэрнэце. 24 студзеня дэпутаты Дзярждумы таксама ўхвалілі іх у першым чытанні.