Варшаўскія аўтобусы падлучаныя да інтэрнэту

Бясплатны Wi-Fi пакуль што працуе ў 70 аўтобусах, але ў мэрыі абяцаюць падключыць увесь гарадскі транспарт.



51.jpg

У Варшаве да інтэрнэту падлучылі аўтобусы на 70-ці гарадзкіх маршрутах. У гарадской мэрыі, аднак, абяцаюць, што да канца гэтага году пасажыры змогуць скарыстацца бясплатным Wi-Fi у 300 гарадскіх аўтобусах.


Акрамя таго, у планах варшаўскай адміністрацыі падключыць да сусветнага павуціння гарадскія электрычкі і трамваі.


У мэрыі адзначылі, што карыстанне інтэрнэтам у аўтобусах не ўдарыць па кішэнях пасажыраў: усе выдаткі будуць пакрывацца за кошт рэкламы. Новаўвядзенне не будзе ўплываць на кошт праязнога квітка.


У Гарадскім аўтобусным кіраванні сцвярджаюць, што да канца 2015 года ўвесь варшаўскі гарадскі транспарт будзе абсталяваны бясплатным інтэрнэтам, а гэта 1,3 тысячы аўтобусаў. 


На сёння ў Варшаве ў розных частках гораду працуюць 250 кропак бясплатнага доступу да Wi-Fi, якімі штодня карыстаюцца ў сярэднім каля 1,5 тысячы чалавек. 


www.radyjo.net