Польскі прэзідэнт патрабуе змен

Браніслаў Камароўскі патрабуе змен у выбарчае заканадаўства ў звязку з праблемай падліку галасоў падчас мясцовых выбараў. 



94_ad.jpg

У Варшаве завяршылася сустрэча прэзідэнта Браніслава Камароўскага са старшынямі галоўнага суду краіны: былымі і дзейсным кіраўнікамі Канстытуцыйнага суда.

У сустрэчы ўзяў удзел таксама былы старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі. Размова прэзідэнта з юрыстамі датычылася выбарчай тэматыкі. Польскі прэзідэнт хацеў абмеркаваць з адмыслоўцамі неабходныя змены ў заканадаўства, каб пазбегнуць у будучыні паўтору сытуацыі з апошніх мясцовых выбараў. З-за праблемаў з кампутарнай сістэмай падліку галасоў польскі выбаркам на тыдзень пазней прадставіў вынікі выбараў.

 Прэзідэнт Польшчы абмяркоўваў таксама ідэю скарачэння тэрміну паўнамоцтваў абраных кандыдатаў. Паводле заяваў прэзідэнцкай канцылярыі, гэта адзіны магчымы варыянт, як правесці перавыбары на мясцовым узроўні. Пры гэтым сам прэзідэнт неаднаразова заяўляў, што не падтрымлівае ідэі правядзення новых мясцовых выбараў.

www.radyjo.net