Вільнюс рыхтуецца да патэнцыйных пагрозаў перад адкрыццём Астравецкай АЭС

Беларусь плануе ўвосень запусціць першы рэактар ​​АЭС, што месціцца ў 23 кіламетрах ад літоўскай мяжы. Літва ж на выпадак надзвычайнай сітуацыі на БелАЭС закупляе ёд для жыхароў і рыхтуецца да вучэнняў па грамадзянскай абароне.

Астравецкая АЭС. Фота Славаміра Адамовіча

Астравецкая АЭС. Фота Славаміра Адамовіча

З набліжэннем адкрыцця ў Беларусі Астравецкай АЭС муніцыпалітэт Вільнюса, які знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад яе, плануе ўстанавіць паблізу мяжы Нерыс у Літве абсталявання радыяцыйнага маніторынгу, паведамляе delfi.lt.

Прадстаўнікі адміністрацыі Вільнюса на мінулым тыдні абураліся тым, што ўрад да гэтага часу не надае дастатковай увагі пытанням грамадзянскай бяспекі, не клапоціцца пра закупку прэпаратаў ёду, а для супрацоўнікаў муніцыпалітэта гэтыя прэпараты купляе сама мэрыя.

Міністэрства аховы здароўя Літвы, са свайго боку, ужо абвясціла, што закупіць амаль 4 мільёны таблетак ёду для абароны ад радыяцыі і раздасць іх прыгранічных жыхарам Вільнюскага рэгіёну.

Са свайго боку Віленскі муніцыпалітэт рыхтуецца да правядзення інфармацыйнай кампаніі. Дырэктар адміністрацыі муніцыпалітэта Павілас Падзярскіс распавёў, што падрыхтоўка да надзвычайнай сітуацыі вядзецца, але многія дэталі не могуць быць раскрытыя з-за таго, што такія планы грамадзянскай абароны засакрэчаныя. Ён распавёў, што Віленскі муніцыпалітэт паставіць на мяжы каля Нерыс частку абсталявання, а таксама забяспечыць своечасовае інфармаванне і папярэджанне жыхароў Віленшчыны.

Намеснік дырэктара адміністрацыі Адомас Бужынскас сцвярджае, што бліжэйшыя вучэнні па грамадзянскай абароне, звязаныя з радыяцыйнай пагрозай, павінны адбыцца ў пачатку верасня.

У пачатку чэрвеня ў Літве ўжо былі праведзены сумесныя вучэнні паміж муніцыпалітэтам і Цэнтрам радыяцыйнай абароны.