Літва просіць Беларусь дапамагчы аднавіць узровень ракі Нярыс
Літва папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень ракі Нярыс, які рэзка знізіўся праз засуху. Рака Нярыс (бел. Вілія) з'яўляецца правым прытокам Нёмана і працякае па тэрыторыі абедзвюх краінаў.
Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы паведамілаі Міністэрству прыродных рэсурсаў і экалогіі Беларусі пра крытычныю сітуацыю на рацэ Нярыс на тэрыторыі Літвы, піша delfi.lt. Рэзкае зніжэнне ўзроўню вады пагражае экасістэмам, флоры і фауне Нярыс, а таксама суднаходстве ў Літве і Беларусі.
На гэтым тыдні Літоўская гідраметэаралагічная служба абвясціла пра гідралагічную засуху ў нацыянальным маштабе, выявіўшы, што ўзровень вады ніжэй сярэдняга на больш чым палове станцый вымярэння ўзроўню вады. У прыватнасці, узровень Нярыс на 41 см ніжэй сярэдняга ўзроўню ліпеня і на 73 см ніжэй за сярэднегадавое значэнне.
"Мы спадзяемся, што суседзі прымуць да ўвагі сітуацыю пры рэгуляванні ўзроўню вады ў Нярыс. Яны могуць запусціць больш вады і гэтак дапамагчы воднай флоры і фауне", — прыводзяцца ў паведамленні словы міністра Кястуціса Мажэйкі. У лісце ён задаў Беларусі пытанне, ці не ці праводзілася ў перыяд засухі на тэрыторыі краіны якая-небудзь дзейнасць, якая магла прывесці да зніжэння ўзроўню вады ў Нярыс.
Нярыс (Вілія) — другая па велічыні рака Літвы пасля Нямунаса (Нёмана). Вытокі гэтай ракі ляжаць у Беларусі, яна працякае праз Вільнюс, Кернаве і ўпадае ў Нёман каля Каўнаса. Ля вытокаў ракі ў Беларусі пабудавана Вілейскае вадасховішча, таму літоўцы мяркуюць, што ў беларусаў ёсць магчымасць павысіць узровень вады ў рацэ, адкрыўшы шлюзы.
Літва ў сваю чаргу абяцае дапамогу Беларусі ў развіцці праекта па рыбаводству.