Японія ўпершыню за 30 гадоў адновіць кітабойны промысел

На камерцыйнае паляванне на кітоў у Японіі дзейнічаў мараторый, прыняты Міжнароднай камісіяй па здабычы кітоў. Цяпер японскія ўлады вырашылі пакінуць гэтую арганізацыю.

kit_3.jpg

Японія пакінула Міжнародную камісію па здабычы кітоў (IWC), членам якой яна была на працягу больш за 60 гадоў. Цяпер японскія ўлады, плануюць аднавіць камерцыйнае паляванне на кітоў. Гэта ў Японіі было забаронена больш за 30 гадоў.
Рашэнне, тлумачыць агенцтва, было прынята пасля таго, як апошняя прапанова Токіё аднавіць кітабойны промысел была адхіленая на штогадовай нарадзе IWC у верасні мінулага года. Пасля гэтага Японія прыстрашыла тым, што пакіне міжнародную арганізацыю, у якой да гэтага часу няма адзінства меркаванняў адносна камерцыйнага палявання на кітоў: некаторыя яе члены выступаюць за кітабойны промысел, некаторыя — супраць, іншыя час ад часу падтрымліваюць то той, то іншы бок.
Каментуючы сітуацыю, якая склалася, генеральны сакратар японскага кабінета міністраў Ёсіхідэ Суга адзначыў, што адмова краін-членаў IWS падтрымліваць у верасні мінулага года прапанову Токіё «выявіла той факт, што ў арганізацыі краінам з рознымі поглядамі немагчыма нават спрабаваць суіснаваць разам». Аб планах пакінуць арганізацыю Японія заявіла ў снежні мінулага года, чым выклікала крытыку з боку Грынпіса і шэрагу такіх членаў IWC, як Аўстралія і Новая Зеландыя.
Паводле РБК