Вялікабрытанія. Нованароджаны прынц выратаваў Брытанскую Садружнасць
Тое, што ў прынца Вільяма і прынцэсы Кейт нарадзіўся сын, а не дачка, вельмі добрая навіна таксама для Даўніг-Стрыт. Як толькі цяжарную Кэйт адправілі ў раддом, брытанскі ўрад стаў ламаць галаву, як захаваць Брытанскую Садружнасці (асацыяцыю краін — былых калоній Вялікабрытаніі, фармальным кіраўніком якіх з’яўляецца англійскі манарх).
Вільям і Кэйт з сынам
У 2011 годзе правілы вызначэння караля Вялікабрытаніі (т. зв. Crown Act) змяніліся. Цяпер на троне можа таксама сядзець першая дачка ад шлюбу ў каралеўскай сям’і, нават пры ўмове, што ў дзяўчынкі пасля народзіцца малодшы брат. Раней пры такім раскладзе прыярытэт быў у хлопчыка. Аднак на гэты час толькі 3 з 15 краін Брытанскай Садружнасці, дзе брытанскі манарх ёсць кіраўніком дзяржавы, унеслі адпаведныя змены ў свае законы.
Такім чынам, у выпадку нараджэння ў сям’і прынца Вільяма дзяўчынкі, мог пачацца сапраўдны хаос: англічане святкавалі б нараджэнне будучай каралевы, а большасць краін Брытанскай Садружнасці маладую прынцэсу ў якасці будучага нашчадка кароны не прызнавалі. Каб вырашыць гэты юрыдычны парадокс, Дэвід Кэмеран пачаў тэрмінова дамаўляцца з лідарамі краін Брытанскай Садружнасці пра тое, што бліжэйшым часам яны ўнясуць папраўкі наконт права дзяўчынак займаць трон.
Чым закончылася гэта пякельная праца, цяжа сказаць, аднак пасля нараджэння ў сям’і Вільяма і Кейт сына патрэба ў тэрміновай карэкціроўцы законаў адпала. У Канады, Аўстраліі, Папуа — Новай Гвінеі і іншых краін Брытанскай Садружнасці ёсць час спакойна ўнесці папраўкі.
Паводле брытанскай прэсы