Вярхоўная Рада Украіны адмовілася разглядаць першы законапраект Зяленскага
Вярхоўная Рада Украіны адмовілася ўключыць у парадак дня першы законапраект прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які ўносіць папраўкі ў закон аб выбарах.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Украінскія навіны».
Зяленскі прапанаваў, каб датэрміновыя выбары Рады прайшлі выключна па партыйных спісах. Таксама ён прасіў знізіць прахадны бар’ер у Вярхоўную Раду з 5% да 3%. Каб прыняць гэты законапраект, Зяленскі склікаў пазачарговае пасяджэнне парламента.
Таксама дэпутаты Вярхоўнай Рады адмовіліся разглядаць законапраект аб публічных закупках, унесены прэзідэнтам Украіны.
Нагадаем, што раней Зяленскі прапанаваў распусціць сённяшні склад Рады.