Войскі Башара Асада адбілі Пальміру у «Ісламскай дзяржавы»

Атрады сірыйскай урадавай арміі ўвайшлі ў горад Пальміру, захоплены ў траўні 2015 года баявікамі «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта паведаміла сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне.



palmira.jpg

Старажытная Пальміра

23 сакавіка стала вядома, што сірыйскія ўрадавыя войскі занялі паноўныя вышыні на подступах да горада, а таксама размешчаную на ўскраіне гістарычную частку Пальміры. Ваенныя абяцалі ўвайсьці ў горад на працягу некалькіх гадзін. Наступ на Пальміру сірыйская армія вяла пры падтрымцы расійскай авіяцыі.

Баявікі «Ісламскай дзяржавы», пасля захопу старажытнага горада ў траўні 2015 года, ўзарвалі ў горадзе частку старажытных помнікаў, у тым ліку трыўмфальную арку, храм бога Бэла і храм Баал-Шамін, а таксама пахавальныя вежы. Захавальнік Пальміры Халед Асад быў забіты: ён на працягу месяца адмаўляўся расказаць ісламістам, дзе знаходзяцца схаваныя ад іх старажытнасці. Баявікі ІГ таксама здзяйснялі ў Пальміры масавыя паказальныя забойствы.