У выніку тэрактаў у Емене загінулі па меншай меры 22 чалавекі
У выніку выбухаў у горадзе Адэн на поўдні Емена, якія адбыліся сёння, 26 траўня, загінулі па меншай меры 22 чалавекі.
Паведамляецца, што ўсе выбухі здзейснілі тэрарысты-смяротнікі. Дзве бомбы былі прыведзеныя ў дзеянне адначасова на асобных кантрольна-прапускных пунктах на захадзе Адэна на шляху ў базу, якую
выкарыстоўваюць войскі арабскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Арабіяй. Трэцяя бомба была ў машыне хуткай дапамогі і выбухнула ў цэнтры горада.
Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
Узброены грамадзянскі канфлікт у Емене цягнецца з 2014 года. Увядзенне рэжыму спынення агню ў краіне ўзгодненае з 10 красавіка 2016 года, а 18 красавіка ў Кувэйце адновяцца мірныя
перамовы.
Паводле беларускай службы "Польскага радыё"