Выбухі ў Дамаску: не менш за 45 загінулых, мноства параненых

У Сірыі ўзарваліся дзве бомбы калі шыіцкага маўзалея Саід Зейнаб у паўднёвым прыгарадзе Дамаска. Маўзалей падвяргаўся нападам і раней. Апошні раз гэта адбылося ў лютым 2015 года.



4176978.jpg

© SANA via AP

Колькасць загінуўшых у выніку тэракту, учыненага баевікамі тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" (ІД) у прыгарадзе сталіцы Сірыі, перавысіла 45 чалавек, шмат параненых. Пра гэта паведаміла міністэрства ўнутраных спраў краіны, адзначае ТАСС.

Згодна з сірыйскімі СМІ, першая бомба выбухнула ў прыпаркаваным аўтамабілі. Затым, праз некалькі хвілін, два тэрарысты ўзарвалі замацаваныя на іх паясы з выбухоўкай. Вялікая колькасць ахвяр тэракту тлумачыцца тым, што аўтамабіль быў падарваны побач з прыпынкам грамадскага транспарту, на якім у гэты час было шмат людзей. Адзначаецца, што тэракт прыхільнікамі ІД быў праведзены ў раёне, дзе размешчаны маўзалей шанаванай усімі мусульманамі ўнучкі прарока Мухамеда — Саід Зейнаб.

Па дадзеных МУС, "больш за 45 чалавек былі забітыя, дзесяткі атрымалі раненні". Паліцыя адзначае, што колькасць загінуўшых можа ўзрасці, бо "некаторыя параненыя ў цяперашні час знаходзяцца ў крытычным стане".

Маўзалей шануецца мясцовымі шыітамы, і да яго прыязджае мноства паломнікаў. Ліванскі шыіцкі рух "Хезбала" і ўрад Ірана заяўлялі, што адной з галоўных прычын іх падтрымкі прэзідэнта Башара Асада была неабходнасць абароны маўзалея, у якім пахавана ўнучка прарока Мухамеда, паведамляе ВВС.

Маўзалей падвяргаўся нападам і раней, напады таксама здзяйсняліся на шыіцкіх паломнікаў, якія накіроўваліся да маўзалея.

Бацькам пахаванай у маўзалеі Зейнаб быў Алі ібн Абі Талеб, стрыечны брат прарока Мухамеда, якога шыіты лічаць законным спадчыннікам прарока.

Рознагалоссі ў тым, хто менавіта з'яўляецца спадчыннікам прарока Мухамеда, прывялі да расколу паміж шыітамы і сунітамі. Некаторыя мусульмане лічаць, што на самай справе Зейнаб пахавана ў Каіры або ў Мецы.