МЗС Брытаніі абвінаваціла Пуціна ў развязванні вайны

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сваімі дзеяннямі ў Сірыі падрывае намаганні міжнароднай супольнасці па спыненні грамадзянскай вайны ў краіне, заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хаманд.



flag_vel1.jpg

Фота forumodua.com

Па словах Хаманда, падтрымка, якую аказваюць расейскія бамбардзіроўкі прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, толькі развязвае грамадзянскую вайну ў краіне.

Хаманд адзначае, што плыня бежанцаў у Сірыю з лагераў у суседніх краінах спынілася пасля таго, як Расія пачала бамбардзіроўкі ў Сірыі, і людзі, наадварот, пачалі бегчы з краіны.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі падкрэсліў, што гэта адбываецца з-за дзеянняў Расіі. Ён таксама адзначыў, што толькі 30% цэляў расійскай авіяцыі мае дачыненне да „Ісламскай дзяржавы”.


www.racyja.com