Выведка ЗША падазрае Кітай ва ўзломе яе кампутараў

Кітайскія ўлады заявілі, што гэтыя падазрэнні беспадстаўныя.



36587.jpg

Група хакераў атрымала доступ да файлаў з персанальнымі дадзенымі супрацоўнікаў разведкі і войска ЗША. Улады асцерагаюцца, што цяпер у зламыснікаў маецца інфармацыя, з дапамогай якой яны змогуць шантажаваць супрацоўнікаў амерыканскіх спецслужбаў і членаў іх сем'яў. Крыніцы агенцтва Асашыэйтэд прэс паведамілі, што мэтай хакераў былі спецыяльныя формы, якія запаўняюцца супрацоўнікамі ведамстваў для доступу да сакрэтных матэрыялаў.
Амерыканскія афіцыйныя асобы на ўмовах ананімнасці паведамілі агенцтву Асашыэйтэд прэс, што сярод дакументаў, якія трапілі ў рукі зламыснікаў, могуць быць анкеты, у якіх супрацоўнікі спецслужбаў паведамляюць аб сваіх захворваннях, псіхічным здароўі, наркатычнай або алкагольнай залежнасці, мінулых арыштах і банкруцтвах.
Дакументы таксама ўтрымліваюць спісы і кантакты сяброў і сваякоў, якія патэнцыйна могуць апынуцца ў небяспецы, асабліва калі яны жывуць за мяжой. Паводле інфармацыі Белага дома, ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што хакерам атрымалася займець доступ да асабістай інфармацыі супрацоўнікаў ўрада.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі