На 10-доларавай купюры ўпершыню з'явіцца жаночы твар

Хто менавіта будзе мець такі гонар — будуць абіраць грамадзяне ЗША.



840_k_10_a.jpg

Як паведаміў міністр фінансаў ЗША Джейкаб Лью, выпушчаныя такія грошы будуць у 2020 годзе — у год стагоддзя з моманту прыняцця 19-й папраўкі да канстытуцыі ЗША, якая дае права жанчынам галасаваць, перадае ТАСС.

Пра тое, хто ж з'явіцца на банкноце, стане вядома да канца года. Па словах міністра, амерыканцы самі павінны будуць прапанаваць тую, што ўвасабляе сабой дэмакратыю ў краіне. "Мы запрашаем усіх зайсці на наш сайт, каб удзельнічаць у абмеркаваннях", — сказаў кіраўнік ведамства.

На сённяшні дзень на банкноце наміналам у 10 долараў намаляваны першы міністр фінансаў ЗША Аляксандр Гамільтан, які займаў гэты пост пры прэзідэнце Джорджу Вашынгтоне.