Абама: амерыканскае грамадства ўсё яшчэ хворае на расізм
Ён сказаў гэта ў сувязі з забойствам у сераду дзевяцярых чарнаскурых амерыканцаў у царкве штата Паўднёвая Караліна. Паліцыя кваліфікуе гэтыя забойствы як злачынства на глебе расавай нянавісці.
![140975455352.jpg 140975455352.jpg](/img/v1/news/full/140975455352.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Відавочны матыў таго, хто страляў, нагадвае нам пра тое, што расізм застаецца хваробай, і з ёй трэба змагацца супольна", — заявіў, выступаючы ў Сан-Францыска, прэзідэнт
Абама.
"Мы дамагліся вялізнага прагрэсу, але неабходна быць пільнымі, таму што ён (расізм) яшчэ застаецца, — падкрэсліў прэзідэнт ЗША. — Ён атручвае свядомасць маладых людзей,
здраджвае нашым ідэалам і раздзірае нашу дэмакратыю на часткі".
Барак Абама аддаў даніну павагі сем'ям загінулых, якія знайшлі ў сабе сілы для прабачэння. Паводле яго слоў, гэта стала "выразам веры, якую немагчыма ўявіць, але якая адлюстроўвае
лепшыя рысы амерыканскага народа".
Прэзідэнт ЗША заявіў аб неабходнасці новых дэбатаў аб кантролі над агнястрэльнай зброяй і заклікаў Кангрэс ўлічваць грамадскую думку ў гэтым пытанні. "Для нас недастаткова простага
выказвання спагады, мы павінны дзейнічаць ", — заявіў ён.
Папярэдні законапраект, які забараняў продаж найбольш небяспечных відаў агнястрэльнай зброі, не знайшоў падтрымкі ў Сенаце.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі