Кастусь Каліноўскі
Мэру Варшавы
Рафалу Тшаскоўскаму прапанавалі абвясціць конкурс на помнік
Кастусю Каліноўскаму, каб яго пасля ўсталяваць у польскай сталіцы. Стваральнікі петыцыі нагадваюць пра заслугі «агульнага героя Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны». Тэкст петыцыі
з'явіўся на сайце Petycjeonline.com.
«Помнік агульнаму герою Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны Кастусю Каліноўскаму можа стаць годным і цудоўным месцам, дзе, напрыклад, мы зможам адзначаць (галоўнае — разам!) важныя юбілеі і аднавіць супольнасць (у дадзеным выпадку народаў Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы). Такія сімвалы, без сумневу, вельмі патрэбныя», — лічаць стваральнікі ініцыятывы.
Гэта не першая ініцыятыва па ўшанаванні памяці легендарнага беларуса. Нядаўна ў Кіеве адну з вуліц
вырашылі перайменаваць у гонар Каліноўскага, імем героя
будзе названы таксама і кіеўскі сквер. Нагадаем, полк беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну, названы ў гонар Кастуся Каліноўскага.