
Тым часам плошчу
Герояў Брэста ў Кіеве збіраюцца перайменаваць у Чарнабаеўскую, піша
hromadske.ua. Яе так назвалі ў 1977-м у гонар абаронцаў Брэсцкай крэпасці лета
1941-га. Новая назва будзе ў гонар месца шматразовых перамог украінскай зброі —
легендарнай Чарнабаеўкі ў Херсонскай вобласці.
Мінскі праспект
можа стаць Літоўскім.
Анлайн-галасаванне
па перайменаванні амаль трох соцень аб'ектаў працягвалася 15-19 чэрвеня. Далей
вынікі разгледзіць Кіеўская гарадская рада.
Раней стала
вядома, што «Мінскую» станцыю кіеўскага метро збіраюцца назваць «Варшаўскай», а «Берасцейскую» — «Бучанскай».
Прычына перайменаванняў — агрэсія Расіі супраць Украіны, а Беларусь — саюзнік расіян.
Паводле «Еўрарадыё».