СБУ выкрыла расійскую агентуру ва ўкраінскім урадзе
Служба бяспекі Украіны выкрыла расійскую агентуру, у якую ўваходзілі службовыя асобы Кабміна і Гандлёва-прамысловай палаты. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ ў Telegram.

У выніку шматэтапнай спецаперацыі ў Кіеве быў затрыманы
загадчык аддзела Сакратарыята Кабінета міністраў і кіраўнік адной з дырэкцый
ГПП.
«Гэтыя чыноўнікі перадавалі ворагу розную
выведінфармацыю: ад стану абараназдольнасці да ўладкавання дзяржаўнай мяжы і
персанальных дадзеных украінскіх праваахоўнікаў», — гаворыцца ў
паведамленні.
Расійскія куратары плацілі здраднікам ад 2 да 15 тысяч долараў
у залежнасці ад узроўню сакрэтнасці і важнасці сабраных звестак.
Следчыя СБУ паведамілі абодвум зламыснікам аб падазрэнні ў
здзяйсненні злачынства па арт.111 (дзяржаўная здрада) Крымінальнага кодэкса.
Суд выбраў ім меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад
вартай.
Паводле unian.net.