У Кіеве з’явіцца сквер у гонар Кастуся Каліноўскага

У Кіеве дакладна з’явіцца сквер у гонар Кастуся Каліноўскага. Цяпер афіцыйна!

У сталіцы Украіны з’явіцца сквер імя Кастуся Каліноўскага. Пра гэта паведамляе грамадскі актывіст Валерый Сляпухін, які займаўся пытаннем увекавечання памяці лідара вызвольнага паўстання 1863 года.

Валерый Сляпухін распавёў пра гэта выданню “Штодзень”:

— Добрая навіна згубілася на абшарах глабальнай сеткі ў сувязі з нападам на Украіну расійскіх войскаў. Але cкверу Кастуся Каліноўскага быць! Такое рашэнне прыняла Камісія па пытаннях найменаванняў Кіеўскай дзяржадміністрацыі. Цяпер афіцыйна. Засталося зацвердзіць мясцовым дэпутататам.

Плануецца, што сквер у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве паўстане на перасячэнні вуліц Гарадзенскай і Алмаацінскай у Дняпроўскім раёне.

Такое рашэнне было прынятае дзякуючы сістэмнай працы прадстаўнікоў беларускай абшчыны Кіева.

У Кіеве дакладна з’явіцца сквер у гонар Кастуся Каліноўскага. Цяпер афіцыйна

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: