З'явілася відэа перадачы Паўла Шаройкі Украіне
Украінскага журналіста Паўла Шаройку, асуджанага ў Беларусі па абвінавачанні ў шпіянажы, перадалі Украіне 3 кастрычніка. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода, якое апублікавала відэа гэтай перадачы.
![Павел Шаройка Павел Шаройка](/img/v1/images/1509259658_78_0_1123_588_600x0_80_0_0_6b4893cb2fc16c53dab4c02e078dcf17.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Павел Шаройка
У каментары журналістам Шаройка сказаў: "Цяпер у маёй галаве поўная каша, да канца яшчэ не магу ўсвядоміць, што я ўжо дома. Хачу падзякаваць сваёй сям’і, любімай жонцы, якая ўвесь гэты час падтрымлівала мяне".
Ён падзякаваў асабіста Уладзіміру Зяленскаму, Аляксандру Лукашэнку, амбудсмэну Украіны Людміле Дзянісавай, а таксама "ўсім тым, хто зрабіў магчымае і немагчымае за ўсе гэтыя гады і накіраваў свае намаганні на дасягненне выніку ў вельмі складанай справе майго вызвалення".
Пра памілаванне Шаройкі стала вядома сёння. Пра гэта ў Жытоміры распавёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам.
Павел Шаройка быў затрыманы ў Мінску 25 кастрычніка 2017 года. Яго абвінавацілі ў шпіянажы супраць Беларусі. 23 траўня 2018 года Вярхоўны суд прызначыў яму на закрытым працэсе 8 гадоў пазбаўлення волі.