З «Камсамольскай праўды» ў Літве прыбяруць савецкія сімвалы
На першай старонцы газеты «Камсамольская праўда ў Літве» не застанецца савецкіх сімвалаў. Паліцыя пачала расследаванне, пасля чаго адмовіцца ад савецкіх сімвалаў вырашыў выдавец газеты.
Газета выдаецца ў Літве, каштуе 2,9 літа, на галоўнай старонцы зверху змяшчала пяць савецкіх сімвалаў. Сярод іх, вобраз Леніна, а таксама сімвалы СССР — серп і молат.
Выкарыстанне гэтай сімволікі ў Літве забараняецца.
Пасля таго як на гэта ўвагу звярнулі СМІ і палітыкі, гэтым зацікавілася і праваахова.
Паліцыя склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да дырэктара выдаўца газеты кампаніі LK Massmedia Іяланты Андрэевай. Было ўстаноўлена, што Андрэева, будучы адказнай за
выданне газеты, не паклапацілася пра тое, каб на першай старонцы не было савецкай сімволікі. Андрэева парушыла 188 арт. Кодэкса адміністрацыйнай адказнасці. За гэта ёй пагражае штраф ад 500 да 1000
літаў (да 3 500 000 рублёў).
Андрэева сваю віну не адмаўляла. Кампанія атрымлівае газету з маскоўскага выдавецтва ў фармаце pdf. Савецкія сімвалы выкарыстоўваліся як лагатып.
Даведаўшыся пра гэта, Андрэеева напісала ліст у Маскву, у якім паведаміла, што ў Літве гэтыя сімвалы забароненыя. На новым нумары гэтых знакаў няма.
ru.delfi.lt