За супрацу з БелАЭС літоўскія кампаніі будуць пазбаўляць ліцэнзій

Калі БелАЭС распачне працу, літоўскія кампаніі не будуць мець дазволу на імпарт энергіі з Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».

belaes_17022016_tutby_brush_phsl_img_37_1.jpg

Літва робіць больш жорсткімі ўмовы дзейнасці імпарцёраў электраэнергіі, піша delfi.lt. Калі атамная станцыя ў Астраўцы Гродзенскай вобласці пачне працу, літоўскія кампаніі не будуць атрымліваць дазвол на імпарт энергіі з Беларусі. Калі ў дзейнасці імпарцёра будзе выяўленая пагроза для нацыянальнай бяспекі, яго ўвогуле пазбавяць ліцэнзіі.   

Літоўскія ўлады актыўна выступаюць супраць будаўніцтва і запуску БелАЭС. Афіцыйная Вільня просіць іншыя краіны Еўропы не набываць электраэнергію ў Беларусі. З Астраўца да літоўскай сталіцы — 50 кіламетраў. Літоўцы сур’ёзна занепакоены такім суседствам. Восенню ў краіне нават правялі нацыянальную рэпетыцыю на выпадак аварыі на БелАЭС.