«За такое ў турме могуць забіць». Навальны стварыў прафсаюз у калоніі
Расійскі палітзняволены палітык Аляксей Навальны заснаваў прафсаюз «Прамзона» для грамадзян, працаўладкаваных на прадпрыемствах крымінальна-выканаўчай сістэмы, гэта значыць, зняволеных і супрацоўнікаў калоній.
Навальны паведаміў у сваіх сацсетках, што адправіў
апавяшчэнне аб стварэнні прафсаюза дырэктару ФСВП і начальніку калоніі строгага
рэжыму № 6 у Мелехава Уладзімірскай вобласці, дзе палітык адбывае тэрмін.
«Наогул, за такое ў турме лёгка могуць забіць. Тупа зачыняць
у СІЗА і заб'юць да смерці. Ужо ж надта дзёрзкім гэта выглядае ў вачах турэмнай
адміністрацыі. Але я пакуль абыходжуся тым, што кожны дзень спецыяльная камісія
выносіць мне вымову. А яшчэ мяне афіцыйна «перасцераглі» ад здзяйснення
рыхтуемага мной злачынства», — напісаў палітык.
Адміністрацыя калоніі называе стварэнне прафсаюза незаконным. Пры гэтым, па словах Навальнага, зняволеныя «спалохаліся прафсаюза яшчэ больш адміністрацыі».
«Кожны раз, калі я загаворваю пра яго, мае
забойцы сумна кажуць: Аляксей, спыні, калі ласка. З-за цябе нас наогул
ніколі не выпусцяць, і ўсё гэта скончыцца дрэнна», — патлумачыў апазіцыянер.
Па словах Навального, акрамя яго ў прафсаюз ніхто не ўступіў. Але ў арганізацыі ўжо ёсць першая перамога: на патрабаванне прафсаюза і пры ўдзеле юрыстаў каманды Навальнага адміністрацыя калоніі замяніла ў швейным цэху табурэткі на крэслы са спінкамі.
«Калі вы сядзіце за швейнай машынкай па
сем-восем гадзін у дзень, паверце, гэта важна», — заявіў палітык, які
працуе ў швейным цэху. Цяпер, паводле яго слоў, прафсаюз збіраецца дамагчыся,
каб табурэткі замянілі на крэслы «па ўсёй зоне, потым у рэгіёне, потым для ўсіх
швачак на зонах Расіі».
У сакавіку Аляксея Навальнага судзілі па чарговай крымінальнай справе. Ён атрымаў дзевяць гадоў калоніі.
Паводле «Медузы».