Падобна на тое, што перспектыва набыцця расійскага газу па меншым кошце стала для беларускіх улад дадатковым аргументам на карысць таго, што нічога ў эканоміцы змяняць не трэба. Прэзідэнт
Лукашэнка паляцеў на адпачынак у Сочы. А важныя рашэнні адносна далейшай эканамічнай стратэгіі, якія ўрад абяцаў прыняць да 15 жніўня, дагэтуль не апублікаваныя. Пры гэтым толькі запланаванае
памяншэнне газавых тарыфаў для Беларусі абыдзецца «Газпраму», па розных ацэнках, у суму ад 1,5 да 3 мільярдаў долараў штогод. Дык што гэта, калі не чарговыя датацыі? Але за такую
шчодрасць давядзецца плаціць. Верагодна, так званы «інтэграцыйны каэфіцыент» апроч іншага прымусіць Мінск быць больш падатлівым у пытаннях удзелу расійскага капіталу ў прыватызацыі
беларускіх дзяржпрадпрыемстваў.
«Deutche Welle» (Германія)
Сёння Расія аб’яднаная ў Мытны саюз з Беларуссю і Казахстанам, і вельмі недалёка час, калі ў гэтых краін будзе аднолькавая валютная адзінка. Характэрна, што на сёння ў Масквы пад ціскам
таксама і Кіеў. Яна хоча, каб да гэтага аб’яднання далучылася і Украіна. Нягледзячы на гэта, апошняе прызнанне Уладзіміра Пуціна пра намер уключыць Беларусь у склад Расіі не вельмі
спадабаецца Лукашэнку і беларускай адміністрацыі. Пасля таго, як Ельцын нечакана для ўсіх перадаў кіраванне Уладзіміру Пуціну, Лукашэнка ўсё часцей стаў казаць пра нацыянальны суверэнітэт, і нават
назваў незалежнасць «святой справай».
«Presa» (Грузія)
Сярод усходнеславянскіх дзяржаў Беларусь першай стала на шлях аўтарытарызму і дыктатуры, утрымліваючы і сёння гэта сумнае лідарства. Нават пуцінская Расія, не кажучы ўжо пра Украіну, у параўнанні з
Беларуссю здаецца аазісам дэмакратыі. Склаўшы сакрэтны кантракт з уласным народам і забяспечыўшы прымальны ўзровень сацыяльных гарантый у краіне, Лукашэнка, гэты саўгасны дырэктар-дыктатар, які стане
калісьці карыкатурным героем аперэт, стварыў магутны рэпрэсіўны рэжым, які можа яшчэ на некаторы час забяспечыць «бацьку» знаходжанне ва ўладзе. Але рэсурс гэтага рэжыму і гэтай
мадэлі развіцця цяпер амаль вычарпаны.
«Укррудпром» (Украіна)
З’яўляецца вельмі рызыкоўнай і неапраўданай ідэя ўвядзення ў Беларусі расійскага рубля, пра што ўсё часцей на неафіцыйным узроўні кажуць у Мінску. Такі сцэнар мае шанцы на жыццяздольнасць
толькі пры поўнай адмове Беларусі ад эмісійных паўнамоцтваў і перабудове сваёй квазісацыялістычнай эканомікі. Прадпрыемствы стануць працаваць толькі на рынак, а не на склад. Банкі пачнуць крэдытаваць
толькі плацежаздольных пазычальнікаў, якія абапіраюцца на рынкавыя рэсурсы. Пенсіянеры, бюджэтнікі і льготнікі пяройдуць на расійскія, у цэлым ніжэйшыя сацыяльныя стандарты. Не пацягне расійскі
бюджэт і цяперашні беларускі ўзровень бюджэтных субсідый мяса-малочнай галіны, неймаверны нават па еўрапейскіх мерках. Гэта будзе азначаць рынкавы шок для гаспадаркі краіны — з немінучым
беспрацоўем і падзеннем узроўню жыцця. А да такога сцэнару не гатовыя ні Лукашэнка, ні грамадзяне яго краіны.
«Итоги» (Расія)
Замежныя СМІ пра Беларусь: 20 - 26 жніўня
- Замежжа
- 26-08-2011
Падобна на тое, што перспектыва набыцця расійскага газу па меншым кошце стала для беларускіх улад дадатковым аргументам на карысць таго, што нічога ў эканоміцы змяняць не трэба. Прэзідэнт
Лукашэнка паляцеў на адпачынак у Сочы. А важныя рашэнні адносна далейшай эканамічнай стратэгіі, якія ўрад абяцаў прыняць да 15 жніўня, дагэтуль не апублікаваныя. Пры гэтым толькі запланаванае
памяншэнне газавых тарыфаў для Беларусі абыдзецца «Газпраму», па розных ацэнках, у суму ад 1,5 да 3 мільярдаў долараў штогод. Дык што гэта, калі не чарговыя датацыі?
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Замежжа: галоўнае
Больш цікавага на «Новым Часе»: