Збанкрутавала найстарэйшая ў свеце турыстычная кампанія
Прычынай банкруцтва брытанскай кампаніі, заснаванай у 1841 годзе, з'яўляецца велізарная запазычанасць.

Tурфірма "Thomas Cook" збанкрутавала. PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL
Найстарэйшая ў свеце турфірма “Томас Кук” (Thomas Cook) збанкрутавала.
Між тым, цяпер у адпачынку знаходзіцца каля 600 тысяч кліентаў кампаніі.
Пачалася буйная аперацыя, якая дазволіць ім дабрацца дадому.
Прычынай банкруцтва брытанскай кампаніі, заснаванай у 1841 годзе, з'яўляецца велізарная запазычанасць. Тры дні таму паведамлялася, што кампанія звярнуўся за неадкладнай дапамогай у памеры 200 мільёнаў фунтаў. Аднак банкруцтва не ўдалося пазбегнуць. Адной з яго прычын эксперты называюць нявызначанасць, звязаную з выхадам Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.
Група “Томас Кук” з’яўляецца ўласнікам мноства гатэляў па ўсім свеце і чатырох авіякампаніі. Пад пагрозай апынулася дзейнасць даччыных кампаніяў брытанскага гіганта, у тым ліку скандынаўскага “Vinga”, які прыпыніў усе свае сённяшнія туры.