Зяленскі пажадаў беларусам выжыць і стаць свабоднымі
Прэзідэнт Украіны падчас свайго выступу ў Стэнфардзе звярнуўся да беларусаў.
Падчас выступу ў Стэнфардскім універсітэце ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пажадаў Беларусі стаць свабоднай дэмакратычнай краінай:
— Я жадаю вам такога ж выніку, які атрымала Украіна. Яна вольная, дэмакратычная, яна вельмі свабодная, і я вам гэтага жадаю — выжыць. Ваш народ, ваша вера, ваша мова, жыцці, мастацтва мацнейшыя за любы ўрад. А вечных урадаў не бывае. Жыве Беларусь!
Зяленскі таксама заявіў, што ва Украіны і Беларусі агульная гісторыя, іх народы разумеюць адно аднаго. Ён таксама дадаў, што Кіеў дакладна разумее, якая сітуацыя цяпер складваецца ў Мінску: «Мы дакладна разумеем, што адбываецца ў вас, мы разумеем, што тое ж самае адбывалася і ва Украіне», — дадаў Зяленскі.
Паводле «Беларускае Радыё Рацыя».