Аўтарцы выцінанак з Маладзечна Украіна прынесла прабачэнне за выкарыстанне яе твораў без дазволу
Некалькі выцінанак маладзечанскай мастачкі Лізаветы Чырвонцавай арганізатары канцэрта да Дня Незалежнасці Украіны выкарысталі ў інсталяцыі сцэны без дазволу аўтаркі, піша «Рэгіянальная газета».

Ва Украіне на святочным канцэрце 24 жніўня сцэну падчас выступлення спявачкі Сафіі Ратару ўпрыгожылі выцінанкамі. Яны аказаліся творамі маладзечанскай мастачкі, выкладчыцы музкаледжа імя Агінскага Лізаветы Чырвонцавай. Паводле слоў Лізаветы, дазволу ў яе не спыталі.
Сёння Лізавета паведаміла «Рэгіянальнай газеце», што з ёй звязаўся кіраўнік кампаніі, якая займалася відэаінсталяцыямі. Усе пытанні вырашылі, і маладзечанскай мастачцы ўкраінскі бок прынёс прабачэнні.
— Гэта адзін з рэдкіх выпадкаў такога хуткага і станоўчага вырашэння сітуацыі, — кажа Лізавета Чырвонцава.
